2 траўня 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклую 17 гадоў таму беларуску знайшлі ў Малдове

3
Зніклую 17 гадоў таму беларуску знайшлі ў Малдове

Дзяўчынка знікла, калі ёй было чатыры гады.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МУС Беларусі.

У 1997 годзе жыхарка Менска разам са сваёй 4-гадовай дачкой па запрашэнні знаёмых адправілася ў Малдову. Некалькі месяцаў яна пражыла разам з дзіцем у прыгарадзе Кішынёва, дзе займалася жабраваннем. Затым, пры нявысветленых абставінах дзяўчынка знікла, а жанчына вярнулася дадому адна.

Аператыўныя работнікі крымінальнага вышуку Беларусі мелі недахоп інфармацыі пра магчымае месцазнаходжанне дзяўчынкі. Доўгі час аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якія праводзіліся, запыты ў адрас малдаўскіх праваахоўнікаў вынікаў не прыносілі.

Зніклая была абвешчаная ў міждзяржаўны вышук і міжнародны вышук па лініі Інтэрпола.

У чэрвені 2014 вартавым правапарадку атрымалася высветліць, што ў невялікім мястэчку Малдовы пражывае дзяўчына з імем Марыя, якая нават паводле вонкавага выгляду ашаламляльна адрозніваецца ад сваіх «сваякоў». Аказалася, што ў яе захавалася фатаграфія з чатырохгадовага ўзросту. Па ёй сваякі Марыі пацвердзілі значнае падабенства з малой, якая знікла без вестак у 1997 годзе.

Праведзеная генатыпаскапічная экспэртыза пацвердзіла, што жыхарка Малдовы і зніклае дзіця, якое расшуквала МУС Рэспублікі Беларусь - адна і тая ж асоба.

Са слоў дзяўчыны, у дзяцінстве новыя «бацькі» прадалі яе знаёмым у сям'ю, дзе не было дзяўчынак. Цяпер яна хоча пераехаць на радзіму, у Беларусь, і атрымаць дакументы на свае сапраўдныя прозвішча і імя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках