2 траўня 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Турэцкі адмовіўся размаўляць з журналістамі ў Віцебску

12
Міхаіл Турэцкі адмовіўся размаўляць з журналістамі ў Віцебску

Заснавальнік і прадусар «Хору Турэцкага» праігнараваў заяўленую ў праграме «Славянскага базару» прэс-канферэнцыю.

Журналісты сабраліся ў канферэнц-зале да прызначанага часу. Аднак народны артыст Расеі не з'явіўся. Праз паўгадзіны да прэсы выйшаў вядоўца мерапрыемства і сказаў, што сустрэча касуецца, піша БелТА.

«Міхаіл Турэцкі знайшоў справы больш важныя. На жаль, «Зорнай гадзіны» з ім не будзе. Думаю, на аснове гэтай падзеі кожны зможа сам зрабіць высновы», - адзначыў вядоўцы, выказаўшы надзею, што такога больш не паўторыцца.

Арт-гурт «Хор Турэцкага» 8 ліпеня выступіў у Віцебску з праграмай «Мужчынскі погляд на каханне». Удзельнікі калектыву выйдуць на сцэну і сёння ў час адкрыцця фестывалю. Таксама чакаецца з'яўленне салістак праекта «Сапрана 10».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках