2 траўня 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

LG: Тэлевізар можна будзе згортваць, як дыванок

14

Паўднёвакарэйская кампанія LG прадэманстравала 18-цалевую OLED-панэль, якая можа згінацца і скручвацца ў трубку дыяметрам 3 сантыметры.

Пры гэтым нават у скручаным стане манітор, пабудаваны на базе гэтай панэлі, будзе працягваць працаваць, піша NEWSru.com.

Дазвол прэзентаванай панэлі 1280 на 800 пікселяў. Акрамя таго, LG змагла давесці ўзровень празрыстасці манітора да 30% - гэта ўтрая больш, чым у існых LCD-панэляў, піша TJournal.

Прэзентаваны ўзор з'яўляецца эксперыментальным. Аднак LG разлічвае пачаць вытворчасць 60-цалевых OLED-панэляў ультра-высокага дазволу да 2017 года. Ступень іх празрыстасці, спадзяюцца ў кампаніі, будзе дасягаць 40%, а новая распрацоўка дазволіць LG узначаліць рынак манітораў будучыні.

І хоць наўрад ці ў рэальным жыцці карыстальнікі часта будуць мець патрэбу ў згортванні сваіх тэлевізараў, тым не менш новая распрацоўка адкрые новыя магчымасці "хаваць" ТВ у інтэр'еры для эканоміі месца або на задуму дызайнераў.

Нагадаем, што LG ужо доўгі час эксперыментуе з гнуткімі дысплеямі. У кастрычніку 2013 кампанія прадставіла смартфон G Flex з выгнутым экранам. Акрамя таго, LG вырабляе і OLED-тэлевізары з "увагнутай" паверхняй. Між тым канкурэнты таксама не дрэмлюць: напрыклад, Samsung выпусціла тэлефон Galaxy Round з выгнутым экранам, а таксама паабяцала абсталяваць усе свае асноўныя гаджэты складнымі экранамі да 2016 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках