2 траўня 2024, Чацвер, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі вяртаюцца да мяжы з Украінай

19
Расейскія войскі вяртаюцца да мяжы з Украінай

Расея зноў падцягвае войскі да ўкраінскай мяжы.

Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Украіны Андрэй Лысенка, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Ён паведаміў, што рэгулярна адбываецца з глыбіні Расеі перадыслакацыя падраздзяленняў, якія раней бралі ўдзел у вучэннях паблізу ўкраінскай мяжы. «У нас ёсць інфармацыя аб тым, што яны зноў вяртаюцца да месца дыслакацыі паблізу мяжы. Але не ў той колькасці, якая была раней», - сказаў ён.

Лысенка нагадаў, што ў час першай фазы АТА да абвяшчэння аднастаронняга спынення агню на мяжы Украіны з боку РФ была засяроджаная вялікая колькасць расейскіх войскаў, што расейская старана патлумачыла правядзеннем вучэнняў. «Затым яны зняліся з гэтых месцаў і адбылі ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Цяпер назіраецца рух некаторых вайсковых падраздзяленняў Расейскай Федэрацыі, якія вяртаюцца на гэтыя пазіцыі. Але іх менш, чым было месяц таму», - дадаў ён.

Раней паведамлялася, што шэсць расейскіх гелікоптэраў перасеклі паветраную мяжу Украіны і зайшлі на глыбіню да чатырох кіламетраў. «Гэтая правакацыя з боку РФ была зафіксаваная ўкраінскімі памежнікамі ў раёне населенага пункта Ільенкава. Пасля праверкі раёна памежнікамі выяўленыя падрыхтаваныя мінамётныя пазіцыі і прадметы вайсковай амуніцыі», - распавёў Лысенка.

Учора аб тым, што Расея зноў сцягвае свае войскі да мяжы з Украінай заявіў камандуючы сіламі NATO ў Еўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках