2 траўня 2024, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельцы памылкова выдалі ў абменніку $10 тысяч замест адной

87
Гомельцы памылкова выдалі ў абменніку $10 тысяч замест адной

Ужо два тыдні ў Гомелі шукаюць жанчыну, да рук якой «прыліплі» 9 тысяч даляраў.

У абменным пункце гіпермаркета «Алмі» на вуліцы Мазурава касірка памылілася і выпадкова выдала кліентцы замест адной тысячы даляраў дзесяць тысяч. «Лішнія» дзевяць тысячаў, «зялёных» жанчына забрала і сышла. Калі касірка апамяталася, было ўжо позна, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Каб памяняць валюту, жанчына стаяла ў чарзе 15 хвілін, яе здымалі адразу некалькі камер, але, як на злосць, ніводзін кадр не атрымаўся па-сапраўднаму якасным. Дарэчы, і пашпартныя звесткі пры аперацыі ў кампутар не ўносіліся, бо жанчына не купляла валюту, а канвертавала.

І банк, і міліцыя заклікаюць жанчыну вярнуць не свае грошы. Але праз два тыдні надзеі на гэта застаецца мала. Таму міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто ведае пра несумленную кліентку банка. За інфармацыю, якая дапаможа знайсці жанчыну, абяцаюць узнагароджанне.

Фота: УУС

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках