Кошт нафты падае далей
11- 11.07.2014, 9:18
- 14,465
Сусветны кошт нафты знізіўся.
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.
Кошты:
- на ICE на нафту маркі Brent - 108,61 (-0,06) дал/бар,
- на NYMEX на нафту маркі WTI (Light Sweet) - 102,85 (-0,08) дал/бар
Нагадаем, кошт нафты зніжаецца апошнія тры тыдні. Гэта адбываецца праз ліквідацыю доўгіх пазіцый, выкліканую паслабленнем асцярог што да падзення паставак нафты з Ірака. Разам з тым дадаткова ціснуць на нафтавыя катыроўкі чаканні павелічэння экспарту нафты з Лівіі.