Тозік марыць пра самаакупнасць «Славянскага базару»
30- 11.07.2014, 10:10
- 11,710
Віцэ-прэм'ер мяркуе, што праз два гады фестываль стане самаакупным.
Пра гэта Анатоль Тозік заявіў на прэс-канферэнцыі ў Віцебску, піша БелаПАН.
Пакуль жа, паводле ягоных слоў, акупнасць складае 76-77%. Пры бюджэце «Славянскага базару» у суме 43 млрд 681 млн рублёў у гэтым годзе плануецца здабыць 33-34 млрд.
6 млрд у бюджэт фестывалю паступіла з фонду Лукашэнкі, яшчэ 4,5 млрд - з «саюзнага» бюджэту Расеі і Беларусі, 65 млн выдзелена Міністэрствам культуры, 250 млн - Віцебскім аблвыканкамам. Астатнюю частку сумы далі спонсары.
Як паведаміў дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, прыбытак ад продажу квіткоў дасягнуў 26 млрд рублёў, іх рэалізацыя прадаўжаецца. Між тым увесь прыбытак за квіткі ў 2013 склаў 22 млрд рублёў. Першыя два канцэрты «Славянскага базару ў Віцебску» прайшлі 8 ліпеня амаль са 100% напаўняльнасцю залы; ужо раскупленыя квіткі на канцэрты адкрыцця і памяці Марка Фрадкіна.