Сёння чакаюцца проліўні з навальніцамі
3- 11.07.2014, 10:30
- 9,379
11 ліпеня ўмовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты.
На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі проліўні і град. Максімальная тэмпература ўдзень +19...25°С, на паўднёвым усходзе да +27°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць, паведамляе Гідраметцэнтр.
12-13 ліпеня надвор'е абумовяць актыўныя атмасферныя франты балканскіх цыклонаў, які перамяшчаецца на паўночны ўсход Польшчы, і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з усходу Украіны.
Чакаецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Днём у асобных раёнах залевы, магчымы град, пры навальніцах моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ўначы +14...+19, удзень +23...+28, месцамі да +30°С.