Штэфан Фюле: Перамовы аб скасаванні віз з Украінай - на апошняй стадыі
21- 11.07.2014, 11:40
- 10,180
ЕЗ уважліва разглядаецца пытанне аб скасаванні візавага рэжыму для грамадзян Украіны.
Пра гэта заявіў еўрапейскі камісар у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, паведамляе «Радыё Свабода».
«Значная праца ўжо была зробленая. Што да нашых перамоваў з гэтай нагоды, якія мы ўжо вядзем пэўны час з добрымі вынікамі, - цяпер мы ўжо на апошняй фазе гэтых перамоваў, імплементацыі... Я кажу аб скасаванні віз. Гэта на стале (разгляд скасавання віз) ужо некаторы час», - заявіў ён.
Са слоў еўракамісара, часовая акупацыя Крыму не паўплывае на пастанову аб скасаванні віз.
«Думаю, што адбылося ў Крыме, што мы ніколі не прызнаем анэксію яго з боку Расеі, не будзе мець негатыўнага ўплыву», - падкрэсліў Фюле.
У якасці прыкладу скасавання візавага рэжыму Фюле падаў Малдову.
Нагадаем, раней кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне Ян Тамбінскі заяўляў, што верыць у тое, што ўжо да канца гэтага года Украіна зможа дасягнуць бязвізавага рэжыму з Еўразвязам.