«Трансформеры» б'юць рэкорды беларускага кінапракату
10- 11.07.2014, 12:37
- 10,050
Фільм «Трансформеры: Эпоха вынішчэння» стаў самым касавым за ўсю гісторыю беларускага кінапракату.
Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі «Інтэрфільм Дыстрыб’юшн».
Першы рэкорд «Трансформеры: Эпоха вынішчэння» паставілі ў прэм'ерны чацвер (26 чэрвеня): карціна са старту зарабіла Br1,5 млрд. Праз два тыдні, у актыве галівудскага блокбастара ўжо звыш Br10 млрд.
«Гэта - абсалютна рэкордная сума. Фільм Майкла Бэя пакінуў далёка ззаду такія яскравыя 3D-праекты як «Аватар», «Сталінград», «Вій 3D», «Малефісэнта», «Ной» і шмат якія іншыя», - гаворыцца ў паведамленні.
«Трансформеры: Эпоха вынішчэння» убачылі больш як 216-ць тысяч беларускіх гледачоў. Дэманстрацыя карціны будзе доўжыцца яшчэ мінімум два тыдні.