Затрыманая мэр Славянска
40- 11.07.2014, 18:03
- 39,365
Экс-мэра Славянска Нэлю Штэпу канваююць ва ўправу СБУ Харкаўскай вобласці для правядзення працэсуальных дзеянняў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.
«Нэлі Штэпе абвешчана аб падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) КК», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, праводзіцца праверка інфармацыі аб аказанні дапамогі Штэпай дзейнасці ўзброеных баевікоў і тэрарыстычных груп на тэрыторыі Славянска і Славянскага раёна.