Украінская авіяцыя разбамбавала базу баевікоў ля мяжы з Расеяй
10- 11.07.2014, 19:24
- 37,232
Авіяцыя сіл антытэрарыстычнай аперацыі працягвае наносіць авіяўдары па базах сепаратыстаў.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» прэс-афіцэр АТА Уладзіслаў Селязнёў.
«Так, сёння вайсковыя авіятары нанеслі прыцэльны ўдар па базе, якую тэрарысты размясцілі на тэрыторыі шахты «Новая» ў раёне Краснадона. З прычыны авіяўдару знішчана тэхніка і жывая сіла баевікоў», - адзначыў ён.
Баі за Краснадон - горад у Луганскай вобласці ля мяжы з Расеяй - аднавіліся тыдзень таму. 3 ліпеня ўкраінскія сілавікі ўвайшлі ў горад і пачалі выціскаць з яго баевікоў.