4 траўня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» выкупіла дыскваліфікаванага за ўкус Суарэса ў «Ліверпуля»

1
«Барселона» выкупіла дыскваліфікаванага за ўкус Суарэса ў «Ліверпуля»

Каталонская «Барселона» пацвердзіла пераход у сваю каманду нападніка «Ліверпуля» і зборнай Уругвая Луіса Суарэса.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «сіне-гранатавых», піша Lenta.ru.

Сцвярджаецца, што на наступным тыдні 27-гадовы форвард пройдзе медыцынскае абследаванне і падпіша з новым клубам пяцігадовы кантракт, пасля чаго будзе прадстаўлены публіцы на стадыёне «Камп Ноў».

Сума трансфэру і заробак Суарэса не выдаюцца. Паводле інфармацыі прэсы, «Барселона» заплаціць за трансфэр уругвайца 75 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Менавіта такая сума адступных была прапісаная ў кантракце футбаліста з «Ліверпулем».

Выйсці на поле ў складзе новай каманды Суарэс зможа толькі ў кастрычніку, калі скончыцца тэрмін яго дыскваліфікацыі за ўкус абаронцы зборнай Італіі Джорджа К'еліні. Такое пакаранне гульцу вынесла Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА). Нападаючы спрабаваў абскардзіць гэтую пастанову, але апеляцыя была адхіленая.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках