Менчукоў перасаджваюць на ровары
22- 11.07.2014, 20:43
- 17,737
У Менску з сённяшняга дня пакатацца на ровары можна бясплатна.
У горадзе стартуе гадавая акцыя «Ровар за проста так!». Ініцыятары - група кампаній «А-100» і Менскае таварыства раварыстаў, піша holiday.by.
Цяпер штодня з 10:00 да 22:00 на цэнтральных праспектах Менска будуць працаваць спецыяльныя пункты пракату. Па суботах ровары шукайце на запраўках «А-100». Усяго ў акцыі задзейнічаны амаль 200 ровараў.
Акцыя будзе доўжыцца прыкладна да сярэдзіны жніўня.
Акрамя бясплатнага пракату ў сталіцы пройдзе і некалькі акцый: на «жалезных коней» перасядуць самыя вядомыя менчукі, пройдзе конкурс «Дзелавы ровар» на самую сяброўскую да раварыстаў арганізацыю, адбудзецца прэзентацыя брэнда I bike Minsk.
І гэта яшчэ далёка не ўсё. У рамках акцыі:
- Раварысты пратэстуюць вела-інфраструктуру Менска;
- Навічкоў і ўсіх жадаючых навучаць правілам эксплуатацыі ровара;
- Будзе запушчана сацыяльная рэклама, якая прапагандуе веласіпедны лад жыцця;
- Пройдзе серыя акцый па барацьбе са стэрэатыпамі, якія перашкаджаюць ровару ператварыцца ў паўнавартасны транспартны сродак.
Усё, што вам спатрэбіцца для бясплатнага пракату - гэта пашпарт.
Архіўнае фота belta.by