На будоўлі ў Калодзішчах абрынулася сцяна дома
3- 13.07.2014, 10:44
- 9,615
Падчас будаўнічых работ пры ўзвядзенні двухпавярховага жылога дома ў пасёлку Калодзішчы пад Менскам адбылося абвальванне сцяны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.
Будаўніцтва дома вяла брыгада ў складзе сямі рабочых. У выніку абвальвання пад завалы трапілі тры чалавекі. Пацярпелых удалося дастаць з-пад завалаў. Усе яны жывыя, аднак траўмаваныя і цяпер знаходзяцца ў лякарні.