5 траўня 2024, Нядзеля, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 прадуктаў, якія найбольш падаражэлі за месяц

6

Больш за ўсё ў Беларусі за месяц падаражэла бульба.

Нягледзячы на тое, што ў першы месяц лета інфляцыя была адносна невялікай, за паўгода лічбы ўсё роўна атрымаліся вялікімі: цэлых 10,2%. Нагадаем, да канца года, паводле прагнозаў чыноўнікаў, інфляцыя не павінна выйсці за рамкі 16-17%. Атрымліваецца, у кожным з пакінутых месяцаў цэны павінны расці максімум на працэнт. А ў ліпені ўжо паспеў падаражэць бензін і вучоба ў ВНУ, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Затое статыстыка кажа, што свініна, якая імкліва даражэла ў траўні, паволі перастае біць рэкорды цэнаўтварэння. У чэрвені мяса і птушка падаражэлі ўсяго на 3,9%. Вядома, гэта таксама нямала, але ўсё ж не параўнаць з травеньскімі 14,7%. Праўда, цяпер сярод прадуктаў ёсць новы лідар па росце коштаў - бульба. За чэрвень яна падаражэла ажно на 45,2%! Але спецыялісты супакойваюць: гэта звычайная з'ява для гэтага перыяду.

«Ліпень прыпадае на міжсезонне, калі старога ўраджаю засталося няшмат, а новы яшчэ толькі пачынае з'яўляцца. Ужо ў жніўні бульбы будзе больш, і яна патаннее», - тлумачыць Іван Калядка, намеснік генеральнага дырэктара навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па бульбаводстве і плодаагародніцтве.

А ў тройку самых падаражэўшых за чэрвень паслуг уваходзяць дзіцячыя дашкольныя ўстановы (на 11,6%), міжнародны чыгуначны рух (на 11,4%) і санаторна-аздараўленчыя паслугі (на 5,9%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках