Аварыя на электрастанцыі пад Варшавай
- 16.07.2014, 16:24
- 5,960
9 тон мазуту трапіла ў Віслу.
У горадзе Казеніцэ (Мазавецкае ваяводства), што за 100 км ад сталіцы Польшчы, на электрастанцыі адбылася ўцечка 9 тон мазуту ў раку, паведамляюць польскія СМІ (пераклад - charter97.org).
Аб уцечцы журналістам распавёў супрацоўнік пажарнай службы Павел Кавальскі.
Уладальнікі электрастанцыі, кампанія Enea, пацвярджае уцечку, а ў прэс-службе кампаніі запэўніваюць, што сітуацыя ўзятая пад кантроль.
Збой адбыўся ў адным з катлоў электрастанцый. У выніку няспраўнасці ўцечка склала амаль дзевяць кубаметраў мазуту. Большую частку рэчыва ўдалося сабраць у спецыяльны рэзервуар.
Фота: TVN24