19 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Гародні экскаватар патануў у гразі

10

Выпадак адбыўся 16 ліпеня недалёка ад вуліцы 17 верасня.

Пра тое, што тэхніка ўгразла ў гразі, «Гарадзенскай праўдзе» паведамілі чытачы. У невялікай рачулцы-раўчуку Юрысдзіцы, якая ўпадае ў Гараднічанку, трапіў у пастку экскаватар. На здымках відаць, што яго спрабуе адкапаць экскаватар на базе трактара, але пакуль безвынікова.

Прэс-сакратарка аблуправы МНС Наталля Жывалеўская паведаміла, што зваротаў з боку прадпрыемстваў аб наданні дапамогі для вымання тэхнікі да ратавальнікаў не паступала. Пры гэтым ўдакладніла, што на вуліцы 17-га верасня вядуцца работы для рамонту і замацавання камунікацый, пашкоджаных у выніку моцнага суботняга проліўня. Мяркуючы з усяго, экскаватар быў задзейнічаны ў аднаўленчых працах, якія вяліся тут.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках