2 траўня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай няма і невядома

7
Грошай няма і невядома

Расейская эканоміка стагнуе.

Ці крызісная расейская эканоміка і ці варта ў гэты момант уводзіць новыя падаткі? Правільныя адказы - «так», «не». Урад, відавочна, намагае на адваротным спалучэнні, піша сёння газета «Ведомости».

Міністэрства фінансаў разглядае магчымасць увядзення падатку з продажаў для папаўнення рэгіянальных бюджэтаў.

Гаворка не ідзе пра манеўры: у выпадку ўвядзення падатак з продажаў не прычыніцца да зніжэння або скасавання ПДВ. Наступствы прадказальныя: дадатковая нагрузка на гандлёвы бізнэс, выйгрыш для бюджэтаў вялікіх гарадоў, дзе сканцэнтраваныя гандлёвыя сеткі, рост спажывецкіх коштаў.

Гэта, магчыма, было б лёгка перажыць на фоне стабільнага эканамічнага росту. Расейская эканоміка стагнуе. Што важна для падатку з продажаў, які з'яўляецца падаткам на спажыванне, - стагнуе спажывецкі попыт. Што важна для расейскай мадэлі эканомікі - яна заснаваная на спажывецкім попыце.

Паводле звестак Расстата, рост аб'ёму рознічнага гандлю ў студзені - траўні 2014 года скараціўся ў параўнанні з тым жа перыядам 2013 з 3,9 да 3,1%, рост аб'ёму платных паслуг насельніцтву - з 2,5 да 0,9% . Падзенне па месяцах яшчэ больш паказальнае: 4,1% у лютым, 4% у сакавіку, 2,6% у красавіку, 2,1% у траўні (для гандлю таварамі). Высокія паказчыкі пачатку года тлумачацца хутчэй ажыятажам у сувязі з дэвальвацыяй і ўкраінскім канфліктам. Важны для Расеі індыкатар – продажы аўтамабіляў за пяць месяцаў упалі на 6%.

Новы падатак толькі ўзмоцніць падзенне попыту і зноў скароціць поле магчымасцяў для бізнэсу, а бюджэты рэгіёнаў могуць зноў пацярпець, бо яны залежаць ад падатку на прыбытак, арэнднай платы, падаткаў на маёмасць.

Жаданне ўрада РФ павялічыць даходы зразумелае (і трэба аддаць належнае Мінфіну - ён таксама прапануе скарачаць выдаткі). Так, у бюджэце-2014 чакаецца прафіцыт у 0,4% ВУП замест дэфіцыту ў 0,5% ВУП, але галоўным чынам за кошт той жа дэвальвацыі, якая павялічыла рублёвую суму нафтагазавых даходаў. Але iншыя даходы пры гэтым скараціліся! Пры гэтым павялічаныя бюджэтныя крэдыты і датацыі ў рэгіёнах, якія павінны выконваць «план згодна з травеньскім указам».

У эканоміцы агулам вялікая праблема з грашыма. Адток капіталу і міжнародныя санкцыі прычыняюцца да крэдытнага сціскання: прамысловасці і банкам няма дзе рэфінансаваць крэдыты; банкі менш крэдытуюць насельніцтва, якое і так ужо закрэдытаванае і перастае купляць тавары; спробаў ЦБ замяшчаць адсутны фінансавы рынак недастаткова. Роля і дзель расходаў дзяржавы ў эканоміцы растуць, пры гэтым нафтагазавыя даходы бюджэту стагнуюць, таму што кошт нафты не расце, а здабыча і экспарт рэсурсаў запавольваюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках