2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальнікам канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні дадуць бясплатныя візы

5
Наведвальнікам канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні дадуць бясплатныя візы

Канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў рамках развітальнага тура «Блазна няма - Happy End Tour» адбудзецца 23 жніўня ў Вільні.

1 верасня, як і было раней заяўлена лідэрам гурта Сяргеем Міхалком, «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне.

«Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка ўваходных квіткоў на гэты канцэрт для беларусаў забяспечаная бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна», - паведамілі аглядальніку interfax.by прадстаўнікі агенцтва «Шаблі», якое рэалізуе квіткі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога».

Падача дакументаў спрошчаная, дадалі ў агенцтве, гэта значыць пацвярджэнне плацежаздольнасці не патрабуецца.

Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі ў вас няма сапраўднай візы, то для куплі квітка вам трэба папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на даты з 28 ліпеня да 15 жніўня (электронны запіс на сайце амбасады) і раздрукаваць пацвярджэнне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з'яўляюцца кожны працоўны дзень.

Падрабязную інфармацыю аб запаўненні анкет і іншых нюансах можна знайсці на сайце shabli.by.

Кошт квіткоў: Br420 тысяч. Яны ўжо паступілі ў продаж у офісе агенцтва «Шаблі» (г. Менск, вул.Чарвякова 6, 3. Пад'езд, цокальны паверх; з 9.00 да 19.00 гадзін у працоўныя дні).

Даведкі праз тэлефон: (+375 33) 655-55-96, (+375 29) 655-55-96, (+375 17) 395-05-65.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках