2 траўня 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр «Воплі Відоплясова» даў прытулак у сваім доме крымска-татарскай сям'і

1
Лідэр «Воплі Відоплясова» даў прытулак у сваім доме крымска-татарскай сям'і

Алег Скрыпка пасяліў у сваім загарадным доме перасяленцаў з Крыму.

«Гэта сям'я крымскіх татар: муж, жонка і чацвёра дзяцей. З імі я пазнаёміўся праз сайт Крым-SOS, які дапамагае знайсці жыллё бежанцам. Я шчыльна супрацоўнічаю з крымскімі татарамі са свайго фестывалю «КраÏна мрiй», бо ў нас будзе крымска-татарская сцэна, на якой выступяць іх творчыя калектывы», - распавёў лідэр гурта «Воплі Відоплясова» выданню «Вести».

Паводле інфармацыі выдання, загарадны дом Скрыпкі, знаходзіцца на беразе Кіеўскага мора. Артыст дабудоўвае яго ўжо некалькі гадоў. На дзялянцы ў 30 сотак зямлі размяшчаецца велізарны агарод, сад, трохпавярховы дом у этнастылі, а таксама лазня і гараж.

Сам музыка жыве са сваёй жонкай і чатырма дзецьмі ў прыватным доме ў Кіеве.

Паводле звестак Мінсацпалітыкі Украіны, з анэксаванага Крыму ўжо перасялілася 25 тысяч чалавек. Большасць з іх з’ехала ў Вінніцкую, Львоўскую вобласці, а таксама Кіеў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках