2 траўня 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джуліян Асанж стане мадэллю на Тыдні моды ў Лондане

Джуліян Асанж стане мадэллю на Тыдні моды ў Лондане

Знакаміты стваральнік WikiLeaks Джуліян Асанж у свае 42-гады ўпершыню выйдзе на подыум.

Скандальны журналіст, які публікуе сакрэтную палітычную інфармацыю, возьме ўдзел у паказе дызайнера Бэна Вэствуда - сына Вівьен Вэствуд - падчас восеньскага Тыдня моды ў Лондане.

Цяпер Джуліян Асанж пражывае ў пасольстве Эквадора ў Лондане. Тут ён у бяспецы ад брытанскіх уладаў, якія маюць намер выслаць Джуліяна ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у злачынствах нібыта сэксуальнага характару.

Асанж не можа выйсці за межы амбасады, таму Бэн Вэствуд наважыў правесці сваё шоў менавіта там. Акрамя Асанжа калекцыю, натхнёную вобразамі герояў Клінта Іствуда з папулярных вестэрнаў, будуць дэманстраваць яшчэ шэсць мужчын-мадэляў. А самое шоў будзе праходзіць пад музыку з фільма "Добры, дрэнны, злы".

Вэствуд распавёў журналістам, што менавіта гісторыя заснавальніка WikiLeaks, дапамагла яму стварыць такую мужную калекцыю: "Я хачу прыцягнуць увагу да становішча Джуліяна: тое, што з ім здарылася, несправядліва. Некаторыя рэчы я стварыў спецыяльна для яго. Таксама ў калекцыі можна знайсці рэчы з выявай самога Асанжа".

Вядома, што Бэн ужо разаслаў запрашэнні на вераснёўскі паказ шмат якім зоркам, у тым ліку і актору Джорджу Клуні і яго нявесце Амаль Аламудзін, якая прадстаўляла інтарэсы Асанжа ў міжнародных судах.

Заснавальніца знакамітага Дома моды Вівьен Вэствуд падтрымлівае сына: яна неаднаразова выказвала падтрымку Асанжу і нават на адным са сваіх паказаў з'явілася ў футболцы з надпісам: "Я - Джуліян Асанж".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках