2 траўня 2024, Чацвер, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая прэс-сакратарка МУС Бароўская: «Кіпр - гэта другая Анапа!»

57

Святлана Бароўская назвала Кіпр «савецкім курортам».

Тэлевядучая «Добрай ранiцы, Беларусь!», былая прэс-сакратарка МУС Беларусі Святлана Бароўская звычайна рэдка дзеліцца вялікай колькасцю фатаграфій з адпачынку, а тут іх мноства: у лёгкай кароценькай сукеначцы на беразе мора, у яркай атласнай сукенцы, вось незвычайная ежа, а вось - акварыумы з сапраўднымі залатымі рыбкамі на кожным стале рэстарана, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Кіпр - месца, дзе я не была вельмі шмат гадоў, - распавядае тэлевядучая. - Там жыве мая сяброўка, аднакурсніца, з якой мы сябруем ужо, напэўна, тысячу гадоў (смяецца)! Я паехала да яе ў горад Лімасол. Але ведаеце, мы ніколі не сядзім на адным месцы - бярэм аўтамабіль, лепш за ўсё з адкідным верхам. У спякоту ўсе ездзяць у закрытых аўтамашынах з кандыцыянерам і, напэўна, круцяць ля скроні, калі я праязджаю міма.

Ну а мне падабаецца адчуваць вецер на твары, да таго ж адчуванне такое, што ты проста ідзеш хуткім крокам, таму адчуваеш марскія пахі, паспяваеш разгледзець, як міма пралятаюць дзіўныя пейзажы: напаўразбураныя замкі, манастыры, проста незвычайныя камяні на абочыне. Ну а потым спыняеш аўто не на турыстычнай сцежцы, а ля абочыны, ля маленькай карчмы. Паперай засланы столік, працуе цэлая сям'я, і цябе чакаюць, напэўна, восем змен страў: мідыі, крабікі, рыбкі! Порцыяй на дваіх можна накарміць чацвярых!

Я за тыдзень не з'ела ні аднаго кавалачка мяса ці хлеба, толькі вясковыя шопскія салаты, рыба і фішмезэ. У гэтым блюдзе і рыбкі барабулькі, дарада, сібас, увогуле, тое, чаго так хочацца, а ў Беларусі каштуе вельмі дорага.

- Ну, а самае яркае ўражанне ад адпачынку?

- Ведаеце, на Кіпры ў апошні раз была ў двухтысячных, тады здалося, што гэта проста другая Анапа, нейкі савецкі курорт! І вось прайшлі гады, я прыязджаю і бачу на платах тыя ж шыльды расейскімі літарамі: «боршч, пельмені, мяса». Усё па-ранейшаму, нічога наогул не памянялася! Абсалютна расейскамоўны курорт, ну хіба ледзь-ледзь немцаў дадалося. І ўсіх расейцаў можна было пазнаць па перасмажанаму загару, бо дзённая спякота з тэмпературай +36 толькі расейцаў і не палохала.

- Мяркуючы па вашаму залацістаму - вы загаралі правільна...

- Калі шчыра, за гэтым і ехала. Прыгожы залацісты загар больш падыдзе пад адкрытыя ўборы, якія я купіла, рыхтуючыся да «Славянскага базару», як мяркуеце? Наогул, на шопінг адвяла цэлы дзень, купіла ўсё не толькі для сябе, але і накупляла адзення сынам, ну а малодшаму і зусім, здаецца, абнавіла ўвесь гардэроб! Сама ж амаль увесь час правяла ў беленькім халаціку, кепцы, у вялікіх акулярах, думала, што ніхто мяне на Кіпры ўжо сапраўды не пазнае.

Але неяк выбіраю сукеначку з карункамі для эфіру, а дзве жанчыны побач актыўна спрачаюцца: «Ды яна гэта!», «Не, ужо не яна!». Я кажу ім з усмешкай: «Дзяўчынкі, ды я гэта!». Дамы сумеліся, а потым паглядзелі ўсё, што я купіла, і, здаецца, уцяклі выбіраць такія ж штучкі (смяецца). І тут я падумала: як жа публічныя людзі абавязаны быць некалькі больш стрыманымі, ветлівымі, бо ўсё роўна гэта праца і жыццё, якія заўсёды на відавоку.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках