2 траўня 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз Пуціна і Лукашэнку блакаваная праца метро і перакрытыя дарогі

16
Праз Пуціна і Лукашэнку блакаваная праца метро і перакрытыя дарогі

У сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі цягнікі менскага метро 2 ліпеня арыентыровачна з 19.30 да 20.30 не будуць спыняцца на станцыі «Плошча Перамогі».

Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Акрамя таго, з 19.00 і да заканчэння мерапрыемства (прыкладна а 20.30) змяняюцца трасы наступных маршрутаў: № №100, 115Э, 300Э, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1155-ТК , 1280-ТК з рухам па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках. Змены закрануць таксама аўтобусныя маршруты № №18, 26, якія рухаюцца па вуліцах Захарава, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках з прыпынкамі «Казлова», «Праспект Незалежнасці».

Быць гатовым да зменаў варта пасажырам аўтобуса №57 з рухам па вуліцах Няміга, М. Багдановіча, праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Пуліхава ў прамым і зваротным напрамках з прыпынкамі «Казлова», «Праспект Незалежнасці», а таксама аўтобусаў № №1, 69,якія рухаюцца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, праспекце Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках .

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках