2 траўня 2024, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болатаў: Журналісты «Громадського ТБ» вызваленыя (Відэа)

5

Пводле заявы лідэра самаабвешчанай ЛНР, Анастасія Станко і Ілля Бескаравайны вызваленыя.

Лідэр самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў заявіў, што ён вызваляе захопленых раней журналістаў «Ггромадського ТБ» Анастасію Станко і Іллю Бескаравайнага.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, відэа якой з'явілася ў інтэрнэце.

Болатаў заявіў таксама, што журналісты вызваленыя па просьбах кіраўнікоў расейскіх тэлеканалаў.

Раней прадстаўнікі луганскіх сепаратыстаў заявілі, што гатовыя адпусціць затрыманых журналістаў.

Нагадаем, 1 ліпеня журналістка «Громадського ТБ» Анастасія Станко і аператар Ілля Бескаравайны былі ўзятыя ў палон прадстаўнікамі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі». Журналісты былі незаконна затрыманыя ў Луганскай вобласці пры выкананні прафесійных абавязкаў, мяркуецца, што цяпер іх утрымліваюць у падвальным памяшканні.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў сілавікам заняцца вызваленнем журналістаў.

У сваю чаргу, кіраўнікі трох расейскіх тэлеканалаў Канстанцін Эрнст, Алег Дабрадзееў і Уладзімір Кулісцікаў звярнуліся да лідэра самаабвешчанай ЛНР Валерыя Болатава з заклікам аказаць садзейнічанне ў вызваленні журналістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках