2 траўня 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тут быў Віця Януковіч (Відэа)

7

Рэпартаж з паляўнічай рэзідэнцыі збеглага ўкраінскага кіраўніка Януковіча ў Сухалуччы.

У часы СССР у гэтых запаведных месцах на беразе Кіеўскага мора палявалі партыйныя босы, а пачынаючы з 2007 года іх аднаасобным гаспадаром стаў Януковіч, піша Новое Время.

Тут, у 70 км ад Кіева і 40 км ад рэзідэнцыі экс-прэзідэнта, Межыгор'і, на плошчы 30 тысяч кв км раскінуўся элітны паляўнічы клуб Кедр. Вялікі аматар палявання, Януковіч рэгулярна прыязджаў у Сухалучча пастраляць. Другой такога паляўнічай гаспадаркі з пункту гледжання багацця фаўны ва Украіне няма.

Спецыяльна для экс-прэзідэнта тут вырошчвалі унікальныя пагалоўі дзікіх жывёлін - аленяў, казуль, дзікоў, качак, фазанаў ды іншую жыўнасць. Для абнаўлення пагалоўя дзікоў, да прыкладу, асобін прывозілі з расейскай тайгі. Для палявання на іх на тэрыторыі клуба змяшчалася цэлая сабакарня. Цяпер у ёй змяшчаецца блізу дзвюх дзясяткаў паляўнічых сабак.

На паперы чальцамі VIP-клуба былі 28 "абраных" - украінскіх бізнэсоўцаў і палітыкаў. Напраўду гаспадаром усёй гэтай раскошы з'яўляўся асабіста Януковіч, для ўцехі якога гэты клуб і быў створаны. У клубе знаходзіліся, да прыкладу, экс-прэзідэнты Леанід Краўчук і Леанід Кучма, мільярдэры Віктар Пінчук і Вадзім Навінскі. Сам Януковіч яго чальцом ніколі не значыўся.

У 2006 годзе 30 га Дняпроўска-цецераўскай лясной гаспадаркі, на землях якой цяпер знаходзіцца Кедр, былі афіцыйна дадзеныя звязанаму з Януковічам таварыству Дом лесніка. Пазней тэрыторыя была павялічаная да 30 тысяч га і кантроль над ёй перайшоў да грамадскай арганізацыі Кедр. Пасля ўцёкаў Януковіча частка аховы клуба таксама разбеглася, а дырэктар Кедра Мікалай Гардзяйчук стаў супрацоўнічаць з актывістамі, "якія ўзялі апеку" над ўгоддзямі.

Усярэдзіне агароджанага плотам "залатога кола" ляжыць пяць сёлаў. Частка іх жыхароў працавалі ў якасці абслугі рэзідэнцыі Януковіча. У агульнай складанасці там працавала блізу сотні чалавек.

"Гаспадарка" Януковіча ў Сухалуччы складалася з двухпавярховага дома, лазні, ціра і нават уласнай цэркаўкі.

Драўляны дом - гэта знакамітая межыгорская Хонка у мініяцюры. Ён стаіць у кутку, названым "востравам". У доме - тры спачывальні, вялікіх памераў сталовы пакой з камінам, пяць санвузлоў (для чагосьці абсталяваных плазмавымі ТВ-панэлямі, масажны кабінет з мармуровым сталом, саўна, басэйн з мігатлівым падсвятленнем і статуяй аголенай жанчыны, пара кабінетаў.

На сценах "паляўнічай хаткі" - дзясяткі карцін - аголеныя натуршчыцы, марыністыка і нацюрморты. Усе - падораныя, шмат якія маюць рэальную мастацкую вартасць, кажа М.Гардзяйчук. У гэтым доме, будаўніцтва якога каштавала дзясяткі мільёнаў грыўняў, экс-прэзідэнт, паводле ягоных слоў, ні разу нават не абначаваў.

Уся гэтая раскоша будавалася і ўтрымлівалася на сяброўскія ўнёскі, сума якіх вылічвалася сотнямі тысяч грыўняў штомесяц. Унёскі гэтыя былі "добраахвотна-прымусовымі": адмовіцца ад іх пры жывым Януковічу было немагчыма.

Таксама віталіся іншыя добраахвотныя грашовыя ахвяраванні і дарункі. Да прыкладу, экс-старшыня Чаркаскай аблдзяржадміністрацыі Сяргей Тулуб, які пакінуў Украіну адначасова з Януковічам 23 лютага, аднойчы аднаразова "ахвяраваў" клубу 12 млн грн, распавядае НВ автамайданавец Антон Парэцкаў.

Калі гаспадар Сухалучча даў лататы, прадстаўнікі Автамайдана на чале з Пэрэцкавым хуценька ўзялі аб'ект пад ахову. Автамайданаўцы сфармавалі супольныя патрулі з самаабаронай, некаторымі работнікамі Кедра ды супрацоўнікамі аднога са сталічных дэтэктыўных агенцтваў і вось ужо чацвёрты месяц ахоўваюць перыметр Сухолучча і аб'екты на яго тэрыторыі. Дзяржава дагэтуль не знайшло рэсурсаў, каб даць ахову гэтаму ўнікальнаму VIP-клубу.

Далейшы лёс гэтай дарагой прэзідэнцкай цацкі - няпэўны. Пытанне аб тым, хто будзе спаць на прэзідэнцкім ложку, маліцца ў прэзідэнцкай капліцы і парыць косткі ў прэзідэнцкай лазні, - адкрытае.

Фота: Алена Трыбушная/НВ

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках