На выходных будзе закрытая плошча Бангалор
2- 25.07.2014, 10:26
- 4,823
Рух усіх тыпаў транспарту будзе закрыты на плошчы Бангалор у Менску ў гэтыя выходныя - 26 і 27 ліпеня.
Плошчу ператкнуць у сувязі з рамонтнымі працамі, у тым ліку гэта будзе асфальтаванне праезнай часткі.
Акрамя таго, 26 і 27 ліпеня будзе закрыты рух на вуліцы Тухачэўскага з боку вуліцы Грэкава ў накірунку вуліцы Куляшова ў сувязі з рамонтам цеплатрасы, паведамляе БелТА.
З 28 ліпеня да 25 жніўня будзе абмежаваны рух транспарту на вуліцы Маскоўскай на дзялянцы ад вуліцы Бабруйскай да вуліц Талстога, таксама ў сувязі з рамонтам цеплатрасы.