Амаль 10 тысяч вайскоўцаў стаяць у льготнай чарзе на жыллё
21- 25.07.2014, 11:35
- 8,160
У Беларусі ў спісах людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца 9,5 тысяч сем'яў вайскоўцаў.
Пра гэта ўчора паведаміў на нарадзе прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, піша БелТА. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што дзяржава надае асаблівую ўвагу праблеме забеспячэння жыллём людзей у пагонах. «Мы павінны клапаціцца аб забеспячэнні жыллём людзей, якія звязалі сваё жыццё з вайсковай службай, прысвяцілі сябе гэтай патрыятычнай справе», - сказаў кіраўнік урада.
Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ў сакавіку 2014 года ўрад аддаў загад забяспечыць жыллём вайскоўцаў, бо сітуацыя сапраўды патрабавала ўмяшання на такім узроўні. Канкрэтныя задачы былі пастаўленыя перад Менгарвыканкамам, абласнымі выканаўчымі камітэтамі, а таксама перад Мінбудархітэктуры і Мінфінам. Даручэнні накіраваныя на тое, каб стварыць належныя ўмовы для забеспячэння жыллём вайскоўцаў.