Рада ЕЗ афіцыйна пашырыла санкцыі супраць Расеі
14- 25.07.2014, 17:09
- 28,505
У спіс дададзеныя 15 прозвішчаў і 18 кампаній.
Рада Еўразвяза канчаткова зацвердзіла пашыраны «чорны спіс» санкцый. У яго ўнесеныя 15 фізічных і 18 юрыдычных асоб, паведамляе «Інтэрфакс».
Гэтыя асобы, сцвярджаюць у ЕЗ, нясуць адказнасць за дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Тым самым, колькасць асоб, унесеных у «чорны спіс» у сувязі з сітуацыяй ва Украіне, узрасце да 87, а юрыдычных асоб - да 20.
Акрамя таго, Рада ЕЗ пашырыла крытэры прымянення абмежавальных мер, якія прадугледжваюць замарожванне актываў, увядзенне забароны на выдачу віз у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія актыўна падтрымліваюць або здабываюць карысць з падтрымкі расейскіх службовых асоб, адказных за далучэнне Крыму і дэстабілізацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны.
У прэс-рэлізе адзначаецца, што санкцыі ўвойдуць у дзеянне пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ пазней, у пятніцу.