Расейскія войскі рэпетуюць штурм на мяжы з Украінай (Відэа)
9- 25.07.2014, 19:45
- 26,357
Цягам апошняга тыдня паблізу мяжы з Украінай назіраецца назапашванне вялікай колькасці асабовага складу і вайсковай тэхнікі РФ.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежнслужбы Украіны.
«На адлегласці 5-10 кіламетраў вайскоўцы ўсталёўваюць палявыя лагеры, вельмі часта калоны вайсковай тэхнікі рухаюцца непасрэдна ўздоўж лініі дзяржаўнай мяжы або ладзяць адкрытыя правакацыі, імітуючы штурм пунктаў пропуску і атаку на пазіцыі памежнікаў, - паведамляе прэс-служба.
Паводле інфармацыі памежнікаў 23 ліпеня яны назіралі як насупраць сэктара адказнасці аддзела «Цімафееўка» Харкаўскага памежнага атрада калона бронетэхнікі РФ у складзе 6 БТР і 1 БРДМ пад расейскімі сцягамі пад'ехала да ўкраінскага пункта пропуску, потым развярнулася і па расейскаму боку прадоўжыла рух уздоўж лініі дзяржаўнай мяжы Украіны.
«Пазней гэтую ж калону памежнікі назіралі на Сумшчыне, насупраць сэктару адказнасці аддзела «Вялікая Пісарэўка» Сумскага памежнага атрада», - паведамілі ў Дзяржпамежнслужбы.