8 лiстапада 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купляць «Гродна Азот» ніхто не захацеў

8
Купляць «Гродна Азот» ніхто не захацеў

Конкурсны адбор інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі ААТ «Гродна Азот» не адбыўся.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным камітэце маёмасці Рэспублікі Беларусь.

«На 10-00 29 ліпеня 2014 конкурсны адбор інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» у колькасці 1.629.515 штук, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, дзель якіх у статутным фондзе гэтага таварыства складае 25% плюс 1 акцыя, не адбыўся ў сувязі з адсутнасцю заяў на ўдзел у ім», - заявілі ў камітэце.

Паведамленне аб правядзенні конкурснага адбору інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі акцый ААТ «Гродна Азот», якія належаць Рэспубліцы Беларусь, было апублікаванае на сайце Дзяржкамітэта маёмасці Беларусі 16 траўня 2014 года. Усяго выстаўляўся пакет у колькасці 1.629.515 штук акцый прадпрыемства коштам не ніжэй 414 млн даляраў ЗША. Кошт акцый быў вызначана з улікам наўпроставых паставак прыроднага газу ад магістральнага газаправода ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» да ААТ «Гродна Азот».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках