2 траўня 2024, Чацвер, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заарыштаваны кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін?

105
Заарыштаваны кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін?

Кіраўнік Беларускага дзяржаўнага канцэрна нафты і хіміі Ігар Жылін арыштаваны 1 ліпеня і змешчаны ў следчы ізалятар.

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца.

Афіцыйна пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. На сайце канцэрна ў раздзеле «Кіраўніцтва» ўжо стаіць пракрэсленне.

Пастановай урада ад 30 чэрвеня 2014 №631 Ігар Жылін быў вызвалены ад займанай пасады.

Ігар Жылін, грамадзянін Расеі, быў прызначаны на пасаду кіраўніка канцэрна 4 лютага 2011 года. Раней ён узначальваў ААТ «Гродна Азот». Шмат хто звязваў гэтае прызначэнне з пратэкцыяй апальнага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага.

Экспэрты называюць Ігара Жыліна аўтарам схемы кантрабанды расейскіх нафтапрадуктаў і скандалу з разрывам стасункаў паміж «Беларуськаліем» і «Уралкаліем», у выніку якога ў беларускую турму трапіў гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгэртнэр.

Паўтары месяца таму былы намеснік Жыліна Уладзімір Волкаў быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ад былога намеснік кіраўніка «Белнафтахіма» патрабавалі паказанні супраць чальцоў урада.

Даведка:

Ігар Фёдаравіч Жылін нарадзіўся 18 студзеня 1941 года ў Арджанікідзэ Паўночна-Асяцінскай АССР. Скончыў Томскі політэхнічны інстытут і Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут у спецыяльнасцях «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў» і «Арганізацыя прамысловай вытворчасці».

Пачынаў працоўную дзейнасць на Вахшскім азотна-тукавым заводзе ў Таджыцкай ССР. Затым займаў кіроўныя пасады на вядучых прадпрыемствах азотнай прамысловасці: Наваіскім хімічным камбінаце (Узбецкая ССР), ВА «Азот» (Роўна, Украінская ССР), Чарапавецкім ВА «Азот» (РСФСР), Расашанскім ВА «Азот» (РФ), аб'яднанні «Азот»(Масква, РФ). У 1990-1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РФ, намеснікам старшыні Камітэта ВС РФ у пытаннях эканамічнай рэформы і уласнасці. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СярэднеАзГаз» (г.Масква), з 2006 года - першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвест» (г.Руставі, Грузія).

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках