7 траўня 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якунін замест Блакітнага берага паедзе ў санаторыю РЧ

6
Якунін замест Блакітнага берага паедзе ў санаторыю РЧ

Кіраўнік ААТ Расейская чыгунка Уладзімір Якунін паведаміў, што не разглядае магчымасць адпачыць за мяжой падчас будучага адпачынку.

Сябар Пуціна плануе прабавіць яго ў адной з санаторыяў РЧ. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Суздалі, піша агенцтва Інтэрфакс.

Са слоў Якуніна, пастанова правесці адпачынак у Расеі была прынятая ім "не таму, што гэта нейкая дэманстрацыя" (маюцца на ўвазе санкцыі, прынятыя ЗША ў дачыненні да кіраўніка РЧ).

"У мяне няма часу ні на лецішча прыехаць, ні на поўдзень", - прызнаўся Якунін журналістам. "Я за ўвесь час працы, за дзевяць гадоў ні разу не адпачываў ні ў адной з нашых санаторыяў. Можа быць, з'езджу ў санаторыю", - адзначыў ён.

Нагадаем, у сувязі з абвастрэннем стасункаў падчас украінскага крызісу ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу расейскіх палітыкаў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. У пашыраны спіс расейцаў, супраць якіх ўвялі візавыя і фінансавыя санкцыі, патрапілі кіраўнік РЧ Уладзімір Якунін, Генадзь Цімчанка, Аркадзій і Барыс Ратэнбэргі, а таксама банк "Расія" і старшыня яго рады дырэктараў Юрый Кавальчук. Ім, а таксама шэрагу іншых асоб, забаронена ўязджаць на тэрыторыю ЗША, а ўсе іх амерыканскія актывы замарожаныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках