1 траўня 2024, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін убачыў ва Украіне савецкія танкі з ЗША

34
Рагозін убачыў ва Украіне савецкія танкі з ЗША

NATO перадае Украіне ўзбраенне і вайсковую тэхніку савецкага вырабу, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін у Twitter.

"У сувязі з няспраўнасцю большай часткі ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі Украіны NATO пастанавіла перадаць ёй УВТ з наяўных ва ўсходнееўрапейскіх краінах", - напісаў намеснік старшыні ўрада, які апекуецца вайскова-прамысловым комплексам.

Рагозін дадаў, што "гаворка ідзе аб зброі савецкага вырабу". Гэтыя "страты" Вашынгтон кампэнсуе краінам Усходняй Еўропы сваімі пастаўкамі, сцвярджае Рагозін. "ВПК ЗША задаволены", - заявіў ён.

Праз тры гадзіны расейскі віцэ-прэм'ер працягнуў тэму: "Дарэчы, для NATO гэта звыклая справа - тушыць полымя грамадзянскіх войнаў авіяцыйнай газай".

Паўночнаатлантычны альянс у сваю чаргу абвінавачвае расейскія ўлады ў пастаўках узбраення сэпаратыстам на ўсходзе Украіны. На гэтым тыдні галоўны начальнік сіл NATO у Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што выкарыстоўваная расейскім войскам падчас вучэнняў вайсковая тэхніка цяпер ужываецца на ўкраінскай тэрыторыі. "Вучэнні з іх ужываннем праводзіліся на захадзе Расеі. Пацверджанняў іх перакідкі на Украіну ў NATO няма, але я ўпэўнены, што цяжкае ўзбраенне сапраўды перасякала мяжу", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках