2 траўня 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Годзе хвалявацца праз нездаровы лад жыцця

26
Годзе хвалявацца праз нездаровы лад жыцця

Ад негатыўных наступстваў курэння і няправільнага харчавання можна пазбавіцца, калі адмовіцца ад шкодных звычак да 50 гадоў.

Новае даследаванне паказала, што адмова ад шкодных звычак пасля 30-40 гадоў, правільнае харчаванне і фізічная нагрузка дапамагаюць узяць пад кантроль або звесці на нішто развіццё ішэмічнай хваробы сэрца, паведамляе Daily Mail.

"Калі ў маладосці вы набылі пару шкодных звычак, яшчэ не ўсё страчана. Вы па-ранейшаму можаце ўнесці карэктывы, і гэта станоўча адаб'ецца на вашым сэрцы", - сцвярджае кіраўнік даследавання Боні Спрынг, прафесар прэвентыўнай медыцыны з Медыцынскай школы Файнбэрг Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ў Чыкага.

Высновы навукоўцаў грунтуюцца на звестках праекта CARDIA (Coronary Artery Risk Development in Young Adults), у якім удзельнічалі 5 тысяч чалавек. Даследчыкі вывучалі лад жыцця ўдзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 30 і правяралі іх на атэрасклероз, кальцыфікацыю і патаўшчэнне каранарных артэрый. Праз 20 гадоў было праведзена паўторнае даследаванне.

У пачатку эксперыменту менш за 10% яго ўдзельнікаў паведамілі, што вядуць цалкам здаровы лад жыцця (не маюць лішняй вагі, займаюцца спортам, не паляць, правільна сілкуюцца і не злоўжываюць алкаголем). Па сканчэнні 20 гадоў амаль 25% набылі як мінімум адну здаровую звычку, гаворыцца ў артыкуле.

Даследаванне выявіла, што пераход да больш здаровага ладу жыцця суправаджаўся скарачэннем шанцаў выявіць кальцыфікацыю сасудаў і зніжэннем таўшчыні інтыма-медыя - асноўных маркераў сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Даследаванне дапамагае выкрыць два закаранелыя міфы, кажа прафесар Спрынг: "Першы - што змяніць паводзіны пацыентаў практычна немагчыма. Мы выявілі, што 25% дарослых самастойна мяняюць лад жыцця ў лепшы бок. Сутнасць другой памылкі ў тым, што шкода была прычыненая і ў сталым узросце ўжо занадта позна ўносіць у жыццё карысныя змены, каб знізіць рызыку развіцця ішэмічнай хваробы. Цалкам відавочна, што гэта не так".

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках