1 траўня 2024, Серада, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі рыхтуецца да вайны

8
Прэзідэнт Эстоніі рыхтуецца да вайны

Мы вярнуліся ў 1938 год, мяркуе Тоомас Ілвэс.

У інтэрв'ю часопісу «Ir» Тоомас Гендрык Ілвэс распавёў, што думае пра расейскую пагрозу, абараназдольнасць краін Балтыі і інфармацыйную вайну, паведамляе латвійскі партал Delfi.

Спытаўшы ў журналіста Паўлса Раудсэпа, што адбываецца ў Латвіі, і пачуўшы адказ, што краіна рыхтуецца да выбараў, Ілвэс заявіў: «Вы рыхтуецеся да выбараў, а я рыхтуюся да вайны».

Прэзідэнт Эстоніі сказаў, што Расея апошнім часам робіць усё, пра што кажа, таму не варта ігнараваць яе заявы.

«Мы вярнуліся ў 1938 год. Калі пачытаць такіх «вар'ятаў» (прынамсі, цяпер яны здаюцца «вар'ятамі»), як Дугін і Маркаў, - яны апраўдваюць анэксію тэрыторый, абапіраючыся на прысутнасць «суайчыннікаў». Гэта выяўны сігнал для Лонданскага Сіці, Карлавых Вар, Брайтан-Біч, не кажучы ўжо пра краіны каля межаў Расеі», - сказаў Ілвэс.

Што да размяшчэння ў краінах Балтыі і Польшчы кантынгенту NАТО, то за гэта трэба плаціць, адзначыў эстонскі прэзідэнт, а ў Латвіі і Літве і так даволі нізкія выдаткі на абарону.

«Мне здаецца, што ўсім трэба выконваць тое, што паабяцалі», - сказаў Ілвэс, дадаўшы, што для Эстоніі адно з найважнейшых пытанняў пяцігадовага бюджэту - павышэнне выдаткаў на абарону да 2% ад БУП.

Акрамя таго, важна надаваць увагу ўнутранай бяспецы, бо гэта шчыльна ўзаемна звязана, адзначыў ён. Паводле ягоных слоў, расейскае войска за апошнія гады змянілася - яна засвоіла навуку вайны ў Грузіі і стала мабільнай, хутка рэагуе. У Расеі ўвесь час адбываюцца вайсковыя вучэнні, у тым ліку раптоўныя, яе войска - добра падрыхтаванае і экіпаванае, з сучаснай зброяй. Таму і краінам Балтыі трэба мяняць мысленне, мяркуе эстонскі прэзідэнт.

У прыватнасці, на ягоную думку, прафесійнага войска недастаткова. У маленькай краіне яно малалікае. Гэта тычыцца і Латвіі, і Швэцыі. Рэзэрву не ствараецца.

«Мы і фіны, ды, напэўна, яшчэ грэкі, - астатнія краіны ў Еўропе з абавязковай вайсковай службай... Тэарэтычна мы здолеем змабілізаваць 30 000 жаўнераў. А ў выпадку прафесійнага войска гэта немагчыма. Яны вельмі добрыя, але колькі іх - дзве тысячы?» - кажа Ілвэс.

Пры гэтым ён станоўча ацэньвае фармавання зэмэсардзэ (лат.:Zemessardze - «Варта Зямлі» (даслоўна) - латвійская народная добраахвотная ўзброеная арганізацыя, якая з'яўляецца часткай Нацыянальных узброеных сіл Латвійскай Рэспублікі. - заўв.рэд.) На пытанне, ці падтрымлівае ён у рамках інфармацыйнай вайны прыпыненне рэтрансляцыі расейскіх тэлеканалаў у Літве і Латвіі, Ілвэс адказаў, што, на ягоную думку, гэта няправільна.

«Павінна быць вольная інфармацыйная плынь... Я супраць усякага блакавання інфармацыі. Так рабіць нельга. У вас жа тут, на месцы, ёсць развязанне - цэнтр стратэгічнай камунікацыі NATO», - сказаў Ілвэс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках