1 траўня 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прызначыў педагога-фізіка кіраўніком «Украбаронпрама»

19
Парашэнка прызначыў педагога-фізіка кіраўніком «Украбаронпрама»

Новым кіраўніком "Украбаронпрама" прызначаны кіраўнік выбарчай кампаніі Пятра Парашэнкі на Херсоншчыне Раман Раманаў.

Адпаведны ўказ ад 4 ліпеня з'явіўся на сайце прэзідэнта.

Іншым указам прэзідэнт вызваліў Юрыя Цярэшчанку ад часовага выканання абавязкаў генеральнага дырэктара канцэрна.

Раманаў паводле адукацыі педагог-фізік (у 1995 годзе скончыў фізмат Херсонскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Н.К.Крупскай). З 1992 года - прадпрымальнік. З'яўляецца ўладальнікам аўтасалона "Аўтапланета плюс", які заснаваў у 2001 годзе.

Кіраўнік Херсонскай абласной арганізацыі партыі "Фронт перамен", сябра палітрады. З 2006 года ўжо другое скліканне запар з'яўляецца дэпутатам абласной рады Херсона. На прэзідэнцкіх выбарах кіраваў выбарчай кампаніяй Парашэнкі.

Нагадаем, у чацвер па прапанову Парашэнкі Рада прызначыла міністрам абароны Валерыя Гелетэя, які дагэтуль працаваў у праваахоўных органах і УДА.

Фота: pravda.ks.ua

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках