1 траўня 2024, Серада, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каралева Вялікабрытаніі асвяціла найбуйнейшы карабель ВМС бутэлькай віскі (Відэа)

9

Лізавета II разбіла бутэльку шатландскага аднасоладавага віскі аб борт самага буйнога карабля ў гісторыі каралеўскіх ВМС.

«Я называю гэты карабель «Каралева Лізавета». Няхай Гасподзь ахоўвае яго і ўсіх, хто на ім плавае, - сказала яна падчас цырымоніі назовы карабля. - Дзе б гэты карабель ні знаходзіўся, якія б задачы ні выконваў, хай ягоны экіпаж ведае, што сёння ўсе мы дабраславілі яго на поспех і бяспечнае вяртанне ў спакойныя воды».

Новы авіяносец у тры разы перавышае памеры пакалення падобных брытанскіх караблёў HMS Illustrious, ягоная даўжыня складае 280 метраў, паведамляе BBC.

Карабель вагой 65 тыс тон будзе прыняты на ўзбраенне ў 2017 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках