2 траўня 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: Калі жанчыны нараджаюць - значыць, нам давяраюць

100
Радзькоў: Калі жанчыны нараджаюць - значыць, нам давяраюць

«Жалезныя» аргументы ў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Падчас рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» - з любоўю да дзяцей» старшыня РГА «Белая Русь» і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў адзначыў, што беларускія жанчыны адказна падыходзяць да планавання цяжарнасці і родаў.

«Яны пісьменныя ў пытаннях, якія ім трэба вырашаць, а нараджэнне дзіцяці - гэта найскладанейшы біялагічны працэс. Вядома, вельмі ўважлівым неабходна быць медперсаналу, але і сама мама павінна быць падрыхтаваная да нараджэння дзіцяці і эмацыйна, і духоўна. Беларускія жанчыны да гэтага гатовыя, што сведчыць пра высокі ўзровень развіцця нашай дзяржавы», - цытуе Радзькова БелТА.

«У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў. Гэта сведчыць аб тым, што людзі давяраюць дзяржаве і ўладзе. Яны ўпэўненыя, што іх дзецям будзе добра жыцца ў нашай краіне. І гэта важна», - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках