2 траўня 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы АТА ўвайшлі ў Краматорск

29
Сілы АТА ўвайшлі ў Краматорск

У Краматорск увайшлі разведчыкі і сапёры сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

Яны правяраюць асноўныя адміністрацыйныя і камунальныя будынкі на прадмет іх магчымага мінавання.

Пра гэта заявіў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу, распавядаючы пра падзеі гэтага дня, паведамляе Левы бераг.

У Мікалаеўцы, якая была вызвалена ўчора, ужо пачала працаваць часовая адміністрацыя і прызначаны кіраўнік міліцыі. У Луганскай вобласці пад абстрэл тэрарыстаў з установак «Град» трапілі дачныя пасёлкі Меліяратар, Авіятар, Аўтамабіліст і Бярозка з боку Луганску. Тэрарысты спрабуюць схавацца ў жылых кварталах, прыкрываючыся мясцовымі жыхарамі. Лысенка адзначыў, што самі жыхары Луганску паведамілі АТА, што на тэрыторыі аднаго з мясцовых дзіцячых садоў баевікі размясцілі ўстаноўку «Град».

У Краснадоне ў адным з жылых кварталаў знаходзіцца яшчэ адзін «Град». У Перавальску баевікі занялі пазіцыі на дахах дамоў і сцягнулі ў цэнтр артылерыю. Нагадаем, пад ціскам сіл АТА баевікі сцягваюць свае сілы ў Данецк і Луганск і пакідаюць больш дробныя населеныя пункты.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках