3 траўня 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрмітаж кідае выклік Пуціну

23
Эрмітаж кідае выклік Пуціну

У Санкт-Пецярбургу ў Эрмітажы прайшла выстава, прысвечаная Еўрамайдану ў Кіеве.

Фотавыстава ў рамках біенале "Маніфэста-10" прысвечаная Майдану, распавядае Нікола Ламбардоці на старонках La Repubblica (пераклад - Inopressa.ru).

"Узнік маленькі асяродак супраціву прапагандзе, цэнзуры і ашалеламу патрыятызму Расеі Пуціна. Асяродак з'явіўся ў сэрцы роднага горада прэзідэнта - у высакародных залах Эрмітажа, аднаго з самых знакамітых музэяў свету, - гаворыцца ў артыкуле. - Заплаціўшы за квіток некалькі еўраў, расейцы, якіх гэтымі днямі напружанасці з Захадам і грамадзянскай вайны на Украіне дзяўбуць старанна дабранай інфармацыяй, здолеюць нарэшце зазірнуць за другі бок барыкады. Паглядзець на асобы, на пакуты, на гнеў удзельнікаў рэвалюцыі кіеўскага Майдана, якая распачала сэзон новай халоднай вайны", - піша карэспандэнт.

"Гаворка ідзе пра фотаздымкі вядомага і любага ва Украіне рэпарцёра, які стаў зоркай яшчэ за савецкім часам: гэта 76-гадовы Барыс Міхайлаў, які карыстаецца высокім аўтарытэтам і за мяжой. Ён прапанаваў свой рэпартаж для біенале сучаснага мастацтва "Маніфэста-10", мастацкай выставы , якая зарадзілася ў Амстэрдаме і праходзіць у розных еўрапейскіх гарадах. Сёлета выстава апынулася ў Расеі - нягледзячы на тысячу асцярог, спрэчак і загадкавых цяжкасцяў, што сілкуюць падазрэнні аб патаемным байкоце", - гаворыцца ў артыкуле.

Адчуванні палітычнай правакацыі не ўзнікае, працягвае карэспандэнт. "Ніхто з наведнікаў гэтай выставы не верыць на 100% у перабольшанні дзяржаўных тэлеканалаў, і самі фота Міхайлава дастаткова аб'ектыўныя, каб выкрыць прыдумкі і замоўчвання абедзвюх старон. І фотатвораў дастаткова, каб прапанаваць вэрсію падзей, якая адрозніваецца ад той, якую Крэмль хацеў бы бачыць адзінай дазволенай праўдай".

Куратар выставы "Маніфэста-10" Каспэр Кёнінг добра разумее, што ходзіць па лязе, але гэта яго не палохае. Ён кажа: "Мастацтва павінна быць над палітыкай". У пачатку чэрвеня ён баяўся, што выстава можа быць скасаваная. Але ўсё абышлося - не без дапамогі Міхаіла Піятроўскага (дарэчы, супраціўніка законаў супраць прапаганды гомасэксуалізму, выкарыстання ненарматыўнай лексікі, аб рэлігійных пачуццях вернікаў, заўважае аўтар).

Прыехаўшы ў Расею, Каспэр Кёнінг адразу занурыўся ў атмасфэру ліквідацыі ўсякага іншадумства: "Дастаткова паглядзець тэлевізар, каб зразумець, што мы працуем у краіне, дзе грамадзянскай супольнасці не існуе".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках