3 траўня 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: «Нельга змагацца за свабоду слова асобна»

11
Ірына Халіп: «Нельга змагацца за свабоду слова асобна»

Пакуль існуе рэжым Лукашэнкі, бессэнсоўна казаць асобна пра свабоду слова.

3-4 ліпеня ў Вене прайшло дадатковае паседжанне АБСЕ аб чалавечым вымярэнні, прысвечанае свабодзе выказвання, арганізаванае БДІПЧ АБСЕ і прадстаўніцтвам АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ.

На пленарным паседжанні АБСЕ выступоўцы казалі пра абавязанні дзяржаў у забеспячэнні свабоды выказвання, прынятых у тым ліку ў рамках міжнародных пагадненняў, аб ролі АБСЕ і грамадзянскай супольнасці ў барацьбе за свабоду выказвання. Асноўнымі дакладчыкамі былі новы дырэктар БДІПЧ АБСЕ Майкл Джордж Лінк, Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Наванэтхэм Пілэй, старшыня сталай рады АБСЕ Томас Грэмінгер ды іншыя. Журналістка расейскай «Новой газеты» былая беларуская палітзняволеная Ірына Халіп на пленарным пасяджэнні распавядала аб праблеме блакавання незалежных сайтаў у Беларусі, у тым ліку сайта charter97.org: калі раней сайт блакавалі толькі ў дзяржаўных установах, то цяпер да кампаніі супраць незалежнай інфармацыі далучыліся мабільныя аператары і субправайдэры.

У пратакол пасяджэння была занесеная рэкамендацыя прадстаўніку АБСЕ ў свабодзе слова ацаніць звязаныя з рэгуляваннем інтэрнэту законы ў дзяржавах-удзельніцах і пільна рэагаваць на выпадкі неапраўданага блакавання інтэрнэт-сайтаў.

У рамках канферэнцыі АБСЕ прайшло спецыяльнае пасяджэнне на тэму пагроз для журналістаў, якія пішуць аб парушэннях правоў чалавека і катаваннях у Беларусі, Расеі, Азербайджане і Украіне.

На пасяджэнні выступалі журналісты з гэтых чатырох краін: карэспандэнтка «Новой газеты» у Беларусі Ірына Халіп, журналістка азербайджанскай службы Радыё «Свабода» Хадыджа Ісмаілава, аглядальніца расейскага штотыднёвіка «The New Times» Зоя Светава і журналіст «Громадскього ТВ» з Данецка Аляксей Мацука. У ім таксама ўзялі ўдзел прадстаўніца АБСЕ ў свабодзе слова Дуня Міятавіч, дарадца міністра замежных спраў Швэцыі пасол Олаф Эрэнкрона і чальцы дэлегацый краін АБСЕ.

«Журналістам, што пішуць аб катаваннях ды іншых парушэннях правоў чалавека, у шмат якіх краінах АБСЕ пагражае фізічная расправа за іхную працу, - казалі арганізатары імпрэзы. - Яны ставяцца пад усё большы ціск і ўціск з боку дзяржавы, незаконна ўтрымліваюцца ў турмах, прызнаюцца вінаватымі з прычыны несправядлівых і палітычна матываваных судовых разглядаў, ім пагражаюць, яны становяцца ахвярамі нападаў і нават забойстваў. Шмат якія ўрады не прымаюць дзейсныя заканадаўчыя захады, каб абараніць журналістаў, расследаваць выпадкі нападаў і пагроз на іхны адрас, прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Часта ўрады адмаўляюць само існаванне праблемы і адмаўляюцца супрацоўнічаць у рамках АБСЕ, каб падтрымаць ужо прынятыя абавязанні ў гэтай галіне».

- Урады нашых дзяржаў, якія ўваходзяць у АБСЕ, проста не могуць не адмаўляць існаванне гэтай праблемы, бо менавіта яны яе і ствараюць, - распавяла Ірына Халіп у інтэрв'ю charter97.org. - І гэта, спадзяюся, даўно разумеюць усе. Вось толькі, на мой погляд, памылкова - і я казала пра гэта ў сваім выступе - вылучаць адну праблему і спрабаваць яе развязваць у рамках дыктатуры. Як можна казаць пра свабоду слова пры дыктатуры? Пакуль існуе рэжым Лукашэнкі, бессэнсоўна казаць асобна пра свабоду слова, асобна аб вызваленні палітвязняў, асобна аб прадухіленні катаванняў у турмах, асобна пра расследаванне выкраданняў людзей? Пакуль жывая дыктатура, ні адна праблема асобна ад астатніх не развяжацца.

- Вы дзяліліся асабістым досведам у сваім выступе?

- Вядома, я падрабязна распавядала пра ўсё, што з намі адбывалася ў турмах, - не толькі аб досведзе нашай сям'і, але і пра тое, што перажылі Наталля РадзінаM, Зміцер Бандарэнка, іншыя палітвязні. Я казала пра Алега Бябеніна, якому пагражалі смерцю яшчэ ў 1997 годзе, калі яго, першага з беларускіх журналістаў і актывістаў, вывезлі ў лес. Праз 13 гадоў пасля таго выкрадання ён загінуў, так што ўсякую пагрозу варта ўспрымаць сур'ёзна. І рэагаваць на пагрозы варта цвёрда, не чакаючы, калі адбудзецца забойства або арышт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках