18 траўня 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутная магнітная бура выклікала палярнае ззянне ў Беларусі

2
Магутная магнітная бура выклікала палярнае ззянне ў Беларусі

А над Менскам заўважылі «НЛА».

На Сонцы пачаліся магутныя ўспышкі, якія прывялі да абуджэння магнітнага поля на Зямлі. У паўночных шыротах, у тым ліку ў Беларусі, вечарам 2 траўня назіралі палярнае ззянне. Але гэта яшчэ не самае незвычайнае, што ўбачылі сёння жыхары нашай краіны.

Як паведамляе тэлеграм-канал nadvorie, на Сонцы адбыліся магутныя ўспышкі і два СМЕ (Coronal mass ejection – выкід сонечнага рэчыва ў міжпланетную прастору) 2 траўня сутыкнуліся з магнітным полем Зямлі. Па асобку іх уздзеянне было малаважным, але разам яны выклікалі моцную геамагнітную буру класа G3 з палярнымі ззяннямі, бачнымі нават на поўдні ЗША аж да Вашынгтона, а ва Усходняй паўкулі - на поўначы Казахстана.

Чакаецца, што 4 траўня ў магнітнае поле Зямлі ўрэжацца яшчэ адзін СМЕ.

Паўночнае ззянне 2 траўня ўжо заўважылі на Кіеўшчыне і ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Украіны, бачылі яго і ў Беларусі - магчыма, у Азярышчы пад Менскам.

Але гэта яшчэ не ўсё: адразу некалькі чытачоў тэлеграм-канала nadvorie распавялі, што ў спробах злавіць палярнае ззянне «знялі нешта незразумелае» — аб'ект, які праляцеў па небе.

«Ляцела над Менскам з поўдня, паўднёвага ўсходу на поўнач, паўночны захад павольна…»

«Я калі рабіла гэтую фотку, бачыла справа, нібыта зорка падала. Было вельмі хутка. Баранавічы. Час 22.18».

Дарэчы, дзіўны рухомы аб’ект, які свеціцца, бачаць і ва Украіне.

Пасля тэлеграм-канал Alpha Centauri паведаміў, што акурат у гэты час можна было ўбачыць другую прыступку носьбіта SpaceX Falcon 9, які запусціў два спадарожнікі WorldView Legion.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках