3 траўня 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін: Пагроза фашызацыі Беларусі вельмі вялікая

46
Калякін: Пагроза фашызацыі Беларусі вельмі вялікая

У Менску прайшла міжнародная канферэнцыя супраць усіх формаў фашызму, нацыяналізму і дыскрымінацыі.

З пагаршэннем у Беларусі сацыяльна-эканамічнага становішча, улады яшчэ больш будуць стымуляваць пошукі замежнага ворага, заявіў адзін з яе арганізатараў, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 6 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН. 



Паводле ягоных слоў, такі ўяўны замежны вораг можа быць розным. «Такім ворагам можа стаць Расея, якая спрабуе ўсё скупіць і прыватызаваць самыя прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі. Такім ворагам можа быць і Захад, і ЗША, праз якія нашая краіна нібыта не можа нармальна развівацца. Але пошук такіх ворагаў не з'яўляецца адлюстраваннем рэальнай сітуацыі, а становіцца следствам тупіковага шляху развіцця краіны, які праводзіць улада», - сказаў Калякін.

Палітык мяркуе, што пагроза «фашызацыі Беларусі» вельмі вялікая. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не з'яўляецца таталітарнай фашысцкай дзяржавай. «У краіне маюцца элементы фашызму, якія праяўляюцца ў татальным кантролі над дзеяннямі грамадзян, функцыянаванні усеагульных прафсаюзных і моладзевых арганізацый. Але ў нас усё ж няма татальнага фізічнага пераследу грамадзян краіны», - сказаў лідэр партыі.

Разам з тым Калякін таксама адзначыў, што ў Беларусі сталі часцей гучаць словы аб выключнасці беларускай нацыі, яе шляху развіцця, а таксама негатыўныя выказванні ў дачыненні да расейцаў, што абвастрылася на фоне падзей ва Украіне. «Гэта можа быць вельмі небяспечным для развіцця беларускага грамадства», - падкрэсліў Калякін.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках