Фотафакт: Расейскія тэрарысты «ўзяліся» на сасіскі
82- 7.07.2014, 10:53
- 77,126
Падчас раздачы гуманітарнай дапамогі ў Славянску жыхары здалі вайскоўцам расейскіх тэрарыстаў.
Пра гэта паведамляе ў Facebook кіянін Антон Петрукоў.
«Прывезлі, значыць, украінскія вайскоўцы гуманітарную дапамогу ў Славянск. Усталі і давай раздаваць сасіскі. Ну і тут два «кадры» набралі сасісак, а мясцовыя давай крычаць «Гэта ж тэрарысты, лаві іх!!!». Украінскія вайскоўцы хутка затрымалі гэтых двух, і калі ласка – абодва, як выявілася, грамадзяне Расеі, ваявалі на баку сепаратыстаў, а прыйшлі таму, што іх кінулі, а есці ім няма чаго.
Уладзімір Уладзіміравіч, забярыце вашых грамадзян і накарміце іх, калі ласка», - напісаў актывіст.