Парашэнка звярнуўся да сваіх сяброў у Фэйсбуку (Відэа)
20- 7.07.2014, 18:14
- 35,401
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку прэзідэнт Украіны размясціў відэазварот.
«Дарагія сябры і фаловеры!
Апошнія гады зносіны з вамі ў сацыяльных сетках выраслі з простых размоў у коле блізкіх сяброў у прамы канал сувязі ва ўсёй краіне. Але з пачатку маёй працы на пасадзе прэзідэнта Украіны падзей і заняткаў становіцца больш і мой расклад не заўсёды прадугледжвае існаванне Інтэрнэту і часу аператыўна вас інфармаваць. Таму я ініцыяваў працэс аб'яднання і перадачы маіх прыватных старонак у старонкі, якія падтрымлівае мая каманда. Усе мае асабістыя паведамленні будуць пачынацца двума літарамі «ПП» - Пётр Парашэнка».
Сябры, усё толькі пачынаецца! Яшчэ раз дзякуй!
Разам мы сіла!»