Да паплечнікаў Навальнага прыйшлі з ператрусам праз карціну
2- 9.07.2014, 11:34
- 4,128
Следчыя прыйшлі з ператрусам да паплечнікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага паводле справы аб крадзяжы карціны.
Супрацоўнікі СК пабывалі ў кватэры Георгія Албурава - кіраўніка аддзела расследаванняў Фонду барацьбы з карупцыяй. Пра гэта ён паведаміў у мікраблогу «Твітэр».
Са слоў апазіцыянера, «абшукваць яго з нагоды плаката з агароджы прыйшлі аж з супрацоўнікам ФСБ».
«Твітэр» Навальнага, каментуючы сітуацыю ў кватэры Албурава, выказаў меркаванне, што ператрус звязаны з апошняй публікацыяй аб уласнасці братоў Ротэнбэрг пад Масквой, піша РБК.
Паводле звестак агенцтва «Інтэрфакс», следчыя таксама прыйшлі да дырэктара Фонду ў барацьбе з карупцыяй Рамана Рубанава і да бацькоў супрацоўніка ФБК Мікіты Кулачэнкава.
Згадваючы пра «плакат з агароджы», Албураў меў на ўвазе справу аб карціне «Дрэнны і добры чалавек», якая была канфіскаваная з кватэры Навальнага 20 чэрвеня. МУС сцвярджае, што гэты твор скрадзены з імправізаванай выставы ўладзімірскага мастака Сяргея Сотава.
«Паводле версіі следства, неўстаноўленая асоба выкрала карціну Дрэнны і добры чалавек», размешчаную для ўсеагульнага агляду на адной з цэнтральных вуліц Уладзіміра. Гэтая карціна належыць аднаму з мясцовых мастакоў. Шкода ад яе крадзяжу з'яўляецца значнай для аўтара», - гаварылася ў паведамленні Следчага камітэта.
25-гадовы Албураў працуе ў ФБК з 2012 года.. Ён каардынаваў розныя праекты фонду, у тым ліку назіранне за выбарамі «РосВыборы» і агітацыйны праект «Добрая машына праўды». Узначальвае аддзел расследаванняў ФБК, вынікі якіх Навальны публікуе ў сваім блогу. Акрамя таго, Албураў уваходзіць у кіраўніцтва Партыі прагрэсу.
Раней ператрусы прайшлі ў іншых прыхільнікаў Навальнага - Мікалая Ляскіна і Канстанціна Янкаўскаса, прычым апошні быў пасаджаны пад хатні арышт. Навальны патлумачыў тое, што адбываецца нежаданнем уладаў дапускаць апазіцыянераў да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу, якія пройдуць у пачатку чэрвеня.
Адначасова з расследаваннем справы аб зніклай ва Уладзіміры карціне следчыя органы займаюцца «справай СПС» аб тым, што мела месцы выкраданне 100 млн расейскіх рублёў у «Саюза правых сіл». Галоўным падазраваным з'яўляецца Навальны, які ў 2007 годзе нібыта ўзяў у партыі 100 млн рублёў і перавёў іх на рахункі фірмаў-аднадзёнак.