10 траўня 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонная сувязь падаражэла

3
Тэлефонная сувязь падаражэла

Паслугі тэлефоннай сувязі даражэюць у Беларусі з 1 жніўня.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №52 ад 16 ліпеня 2014 года.

Згодна з дакументам, абаненцкая плата для насельніцтва вырасце прыкладна на 20%. У прыватнасці, карыстальнікі індывідуальных нумароў штомесяц павінны будуць плаціць Br14 750 (цяпер - Br12 250). Для грамадзян, у якіх усталяваныя спараныя тэлефоны, тарыф павялічыцца на Br2 тысяч да Br11 950.

З 1 жніўня міжгароднія званкі будуць каштаваць на 12,1% больш - Br81, 4 за хвіліну.

Акрамя таго, пастановай павялічаны кошт паслуг электрасувязі агульнага карыстання для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках