Амэрыканская ракета супраць расейскага танка (Відэа)
124- 1.08.2014, 15:37
- 107,855
Відэа знятае падчас вучэнняў.
У анлайн-супольнасці амэрыканскіх ветэранаў FUNKER530 выкладзены ролік, які дэманструе знішчэнне танка Т-72 ракетай амэрыканскага супрацьтанкавага комплексу TOW у запаволенай здымцы.
Відэа знятае падчас вучэнняў з дапамогай высакахуткасных камэр і затым змантажаванае так, каб на ім можна было разгледзець момант, калі выбуховая хваля дасягае паліва і боепрыпасаў на борце T-72, піша delfi.lv.
Тут выкарыстаная ракета TOW 2B Aero, якая дэтануе акурат над цэллю, выпускаючы ў яе ўдарнае ядро кумулятыўнага набою.