Ніна Багінская спаліла сцяг СССР каля будынка КДБ у Менску
50- 1.08.2014, 21:52
- 44,690
Супрацоўнікі КДБ затрымалі 67-гадовую актывістку Ніну Багінскую, якая публічна спаліла чырвоны сцяг з сярпом і молатам.
Гэта адбылося 1 жніўня каля будынку КДБ, паведамляе «Радыё Свабода».
У запісцы, якую пакінула Ніна Багінская сваім сябрам, яна патлумачыла сваю акцыю тым, што пад гэтым сцягам адбываўся генацыд беларускага народа. Таксама Ніна Багінская выказала пратэст з нагоды нядаўніх арыштаў актывістаў Алеся Макаева і Іллі Дабратвора.
«Дзе цяпер знаходзіцца Ніна Багінская, мы не ведаем. Бачылі, як да яе выйшлі два супрацоўнікі КДБ, яны доўга размаўлялі, а потым павялі ў будынак КДБ», - паведамілі відавочцы акцыі.